“Гучы, родная мова!”

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Штогод 21 лютага адзначаецца свята — Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках тыдня роднай мовы ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшла літаратурна – музычная кампазіцыя “Гучы, родная мова!” На мерапрыемства запрашаліся вучні 5 класа. Гаворка вялася пра тое, як складалася і развівалася наша мова, пра песні і казкі, прыказкі і прымаўкі, легенды і паданні, жарты і загадкі роднага краю. Праводзіліся конкурсы на лепшую прыказку і прымаўку, конкурс “Лепшы знаўца казак”. Дзеці чыталі вершы В.Віткі, Я.Купалы, М.Пазнякова, М.Танка.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “ Родная мова – крыніца празрыстая”.