Губко Аляксандр Аляксандравіч

Губко Аляксандр Аляксандравіч

(05.11.1936-10.06.1993)

gybkoНарадзіўся  ў в.Хадзяўляны Дзятлаўскага раёна, ў сялянскай сям’і. Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук з 1983г. Пасля заканчэння Дзятлаўскай сярэдняй школы з 1953г. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

 Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе галоўнага ўрача Уселюбскай участковай бальніцы Навагрудскага раёна. У 1960 – 1961 гг. – хірург Навагрудскай райбальніцы. У 1961 – 1964 гг. вучыўся ў клінічнай ардынатуры пры БелНДІТА. Працаваў урачом-артапедам Мінскага пратэзнага завода (1964-1967). З 1967г.–асістэнт, дацэнт (1982), прафесар (1984), загадчык кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі МДМІ (1987).

У 1966 г. А.А.Губко абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Лячэнне адкрытых пераломаў доўгіх трубчастых касцей”. У 1983 г. – доктарскую на тэму “Інфіцыраваныя пераломы і незрашчэнні касцей”. Ён напісаў і выдаў 105 навуковых прац. Лячэбную работу ў клініцы спалучаў з кансультацыйнай дапамогай у лячэбных установах г.Мінска і падшэфнай Гомельскай вобласці.

Вучоны медык быў намеснікам дэкана лячэбнага факультэта Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па навуковай рабоце.

Узнагароджаны знакам “Выдатнік аховы здароўя” (1985), ганаровым знакам “Вынаходнік СССР” (1986).

Літаратура:

Бараноўскі,П.М. Губко Аляксандр Аляксандравіч, беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі / П.М.Бараноўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. —  Мн.,1997. — С.341-342.

Губко Аляксандр Аляксандравіч, беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі  // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т.5. —  Мн., 1997. —  С.517-518.

Губко Аляксандр Аляксандравіч // Навукоўцы Дзятлаўшчыны: буклет / Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка; склад. Г.В.Лашчэўская. – 2005. – Дзятлава. – 4с.