“Грыбы запрашаюць у госці”

Да чаго прыгожы восеньскі лес! Як ціха ў ім, толькі шапацяць пад нагамі лісце, а калі прыгледзецца, то пад імі можна заўважыць капялюшыкі грыбоў: царскі баравік, прыгожы чырвонагаловік, непрыкметны падбярозавік, дружныя апенькі і чырвоны мухамор. 10 верасня ў бібліятэцы прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання  “Вясёлы мурашнік” – эка-гульня “Грыбы запрашаюць у госці”. Дзеці даведаліся, якія грыбы ядомыя для чалавека, а якія не; як правільна ходзіць у грыбы і збіраць іх: «Не выдирай руками грибочки, носи нож на цепочке. Выдранный с землей гриб – навек погиб». Успомнілі прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі, крыжаванку, грыбныя тэсты паўдзельнічалі ў грыбной  віктарыне, гульні “Збяры ядомыя грыбы”.