Грыб Станіслаў Іванавіч

Грыб Станіслаў Іванавіч

(06.08.1944)

gribНарадзіўся ў в.Савічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны-селекцыянер.  Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1944), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1996).

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую Акадэмію, там і працаваў, з 1970г. на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, з 1973г. у Беларускім НДУ земляробства і кармоў (з 1978г. намеснік дырэктара, кіраўнік селектыўнага цэнтра), з 1995г. віце-прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навуковыя працы па селекцыі насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання цукровых буракоў і збожжавых культур (ячмень, авёс, трыцікале, пшаніца), распрацоўцы метадаў інтэнсіфікацыі селекцыйнага працэсу з выкарыстаннем збудаванняў  са штучным кліматам. Аўтар 20 разнавідных сартоў сельскагаспадарчых культур, у тым ліку 2 сартоў цукровых буракоў, 12 – яравога ячменю. 2 – аўса і 4 – трыцікале. У 1994 г. быў ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Літаратура:

 Грыб Станіслаў Іванавіч, беларускі вучоны-селекцыянер // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1997. – Т.5. – С.469.

Грыб Станіслаў Іванавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на.- Мн., 1997. — С.340.