Грыб Мечыслаў Іванавіч

Грыб Мечыслаў Іванавіч

(28.09.1938) 

grib 2Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, ў в.Савічы Дзятлаўскага раёна, беларускі грамадскі і культурны дзеяч. Заслужаны юрыст Беларусі (1994). У 1992г. прысвоена званне генерал-лейтэнанта міліцыі. Скончыў у Дзятлаве СШ№1, у Львове пажарна-тэхнічнае вучылішча (1959). Працаваў інспектарам міліцыі Бліскага райвыканкама Віцебскай вобласці. З 1962 па 1981гг. служыў у  органах унутраных спраў Віцебска і Віцебскай вобласці (скончыў завочна юрфак БДУ ў 1967г.). З 1981г. — начальнік управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. З 1990г. дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996гг. — старшыня Вярхоўнага Савета РБ. Пазней нядоўга працаваў адвакатам. Аўтар кніг “Беларусь на шляхах незалежнасці” (1994), “На гістарычных скрыжаваннях”(1996).

Літаратура:

Грыб Мечыслаў Іванавіч, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мн., 1997. – Т.5. – С.468-469.

Грыб Мечыслаў Іванавіч, дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь // Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995. – С.252.