“Грамадства супраць тытуню”

25 мая ў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшла раённая акцыя “Книга и газета – вместо сигареты”. У чытальнай зале бібліятэкі была арганізавана выстава спецыяльнай літаратуры па прапагандзе здаровага ладу жыцця і прафілактыцы табакакурэння з аднаіменнай назвай. Прайшоў адкрыты дыялог “Грамадства супраць тытуню” з удзелам работнікаў раённай бібліятэкі, УЗ “Дзятлаўская ЦРБ”, ДУ “Дзятлаўскі  райЦГЭ”, ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”, старшыні  Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, першага сакратара РК ГА “БРСМ”. Увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм па прафілактыцы табакакурэння. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся карыснай інфармацыяй.