“Горькой памяти свеча”

10 мая ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі ў рамках абласной акцыі “Ёсць у памяці і боль, і ўдзячнасць…” адбылася літаратурна – музычная кампазіцыя “Горькой памяти свеча”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 8 “Б” класа з ДУА “Наваельнянская СШ” разам з класным кіраўніком Сямашка Таццянай Вацлаваўнай. Супрацоўнікі бібліятэкі ўзгадалі трагічныя дзеянні мінулых гадоў, чыталі вершы пра вайну, праслухалі ваенныя музычныя кампазіцыі. Таксама работнікі падрыхтавалі выставу-рэквіем “Эхо войны”.