«Гонар нашай зямлі»

15 чэрвеня, ў рамках праекта “Наша культурная спадчына”, ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася экскурсія ў літаратурны пакой  «Гонар нашай зямлі». Работнікі бібліятэкі расказалі пра мясцовых пісьменнікаў і паэтаў: Вячаслава Адамчыка, Віктара Шымука. Асаблівую ўвагу засяродзілі на выставе, якая прысвечана творчасці Яўгена Матвеева, якому ў гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння.