“Год турызма Беларусі ў Кітаі”

2018 год аб’яўлены Годам турызма Беларусі ў Кітаі. Урачыстая цэрэмонія адкрыцця Года адбылася 10 студзеня ў кітайскім горадзе Чунцын на турыстычным форуме “Беларусь вітае Кітай”. Чакаецца, што правядзенне Года турызма паспрыяе павелічэнню турыстычных абменаў, зблізіць народы, умацуе давер дзвюх дзяржаў. Увазе аўдыторыі ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання і інфармацыі 29 студзеня была прадстаўлена  аднаіменная выстава-прагляд “Год турызма Беларусі ў Кітаі”.