Год турызма Беларусі ў Кітаі

2018 год – Год турызма Беларусі ў Кітаі. У чытальнай зале Казлоўшчынскай ГПБц аформлена аднаіменная кніжная выстава. На ёй прадстаўлена літаратура пра Кітайскую Народную Рэспубліку, яе прыроду, уклад жыцця, традыцыі. Тут можна ўбачыць і пачытаць кнігі пра вялікія адкрыцці і дары свету кітайскіх вучоных, пра галоўныя святы кітайцаў, пазнаёміцца з творчасцю таленавітага народа.