“Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”

14 верасня  супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”, прымеркаванай да 520-годдзя Дзятлава, арганізавалі кніжную выставу-прэзентацыю прысвечаную юбілею горада і юбілеям беларускіх пісьменнікаў. Сярод прысутных былі нашы славутыя землякі — Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры  НАН Беларусі, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, член Саюза архітэктараў Беларусі; Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Літаратурныя героі камедыі Янкі Купалы “Паўлінка” пан Адольф Быкоўскі і Паўлінка віталі ўсіх прысутных.