“Гісторык пісьмовай спадчыны”

27 ліпеня адбылася сустрэча дзятлаўчан з Вячаславам Антонавічам Чамярыцкім. Бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі запрасілі сваіх карыстальнікаў на гутарку-асобу “Гісторык пісьмовай спадчыны”, прысвечаную 80-годдзю з дня нараджэння  беларускага крытыка, культуролага, перакладчыка, тэкстолага, скарыніста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Нарадзіўся Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Рабкі. Чытачы, настаўнікі, моладзь з задавальненнем сустрэліся з літаратуразнаўцам. Шмат цёплых слоў пісьменнік пачуў ад Красюка Фёдара Фёдаравіча, Старыкавай Вольгі, Аверкавай Таццяны, Лакіза Раісы. Усе выданні выставы беларусазнаўства “Беларускае летапісанне” знайшлі сваіх чытачоў.