«Гэй, маленства, жыва, смела…»

17 жніўня ў ДУА «Казлоўшчынскі яслі-сад» бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармцыі правяла гучныя чытанні «Гэй, маленства, жыва, смела…», прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа. Бібліятэкар расказала пра дзіцячыя гады пісьменнікаў, успаміны ўнукаў Я.Коласа, разглядзелі серыю жывапісных палотнаў У.Сулкоўскага «Радзіма Якуба Коласа». З задавальненнем слухалі дзеці цікавыя гісторыі пра Я.Купалу. Песняры вельмі любілі дзяцей і сябравалі з імі. Паэты хацелі, каб маленькія сябры раслі працавітымі, паслухмянымі, добра вучыліся, любілі прыроду, сваю радзіму. Аб усім гэтым і чытала вершы бібліятэкар.