«Гераізму і мужнасці прысвячаецца»

05 мая ў рамках абласной акцыі «Чытаем разам» у Казлоўшчынскай ГПБЦ прайшла літаратурна — музычная кампазіцыя «Гераізму і мужнасці прысвячаецца». На мерапрыемства была запрошана вязень канцэнтрацыйнага лагера «Азарычы» Ганна Рыгораўна Вільчанка, вучні 7 класа і іх класны кіраўнік Рамуальда Казіміраўна Добыш. Была падрыхтавана кніжная выстава «Нам жыць і помніць».Ганна Рыгораўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра той цяжкі ваенны час, зачытала свае вершы. Вучні і іх класны кіраўнік чыталі вершы паэтаў — франтавікоў К.Крапівы, А.Куляшова, П.Панчанкі, вершы паэтаў, якія не вярнуліся з вайны Я.Бобрыка, З.Астапенкі і вершы сучасных паэтаў М.Мятліцкага, М.Пазнякова, С.Антановіча. Гучалі запісы ваенных песен.
Ніхто не забыты, нішто не забыта — гэтыя словы гавораць аб тым, што мінулае нашай краіны навекі застанецца ў народнай памяці.