“Ганаруся сваімі славутымі землякамі”

У Дзяржаўнай установе “Гімназія № 1” 23 студзеня прайшоў адзіны дзень інфармавання “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Ганаруся сваімі славутымі землякамі”. Удзел у мерапрыемстве прыняла бібліёграф Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Крупіца Марына Віктараўна. Яна расказала школьнікам  пра знакамітых людзей Дзятлаўшчыны, якія ўнеслі значны уклад у развіццё навукі, літаратуры, праславілі свой родны край у розных сферах жыцця. Да адзінага дня інфармавання  была экспанавана выстава “Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі”, на якой можна было пазнаёміцца з фактаграфічным матэрыялам, кнігамі аб славутых зямляках Дзятлаўшчыны.