“Гады суровых выпрабаванняў”

05 мая ў рамках абласной акцыі «Чытаем разам» у Горкаўскай сельскай бібліятэцы-клуб прайшоў урок патрыятызму “Гады суровых выпрабаванняў”. На мерапрыемства былі запрошаны аператар сувязі ППС “Горка” Загдай Святлана Канстанцінаўна і мастацкі кіраўнік фальклорнага гурта в.Студзераўшчына Мішчук Аліна Міхайлаўна. Яны чыталі ўрыўкі з твораў В. Быкава “Жураўліны крык” і С. Алексіевіч  “У вайны не жаночае аблічча”, чыталі вершы П.Панчанкі, М.Танка, Р.Барадуліна, П. Глебкі і іншых беларускіх пісьменнікаў. Для прысутных была падрыхтавана выстава-напамін “Памяць і боль”.