“Францыск Скарына – вялікі беларус”

2 верасня ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі прайшла гадзіна гісторыі “Францыск Скарына – вялікі беларус”, прысвечаная  Дню беларускага пісьменства. Мерапрыемства ладзілася з вучнямі  6 “А” класа ДУА “Наваельнянская сярэдняя школа”. Гаворка вялася пра жыццёвы лёс і творчую спадчыну  Францыска Скарыны.