“Франтавая міласэрнасць”

Літаратурны компас “Франтавая міласэрнасць” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам” прысвечаны тэме “Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе” адбыўся 4 мая ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі.  Шыцько Васілій Васільевіч, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, расказаў пра суровыя гады бязлітаснай вайны, якая закранула кожную беларускую сям’ю, кожнага чалавека, прачытаў урывак з аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”. Бібліятэкары зачыталі ўрывак з дакументальнай аповесці Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”, урыўкі з твораў Пімена Панчанкі, Пятруся Броўкі, Максіма Танка, Ларысы Геніюш, Аркадзя Куляшова, прапанавалі літаратурную віктарыну па “ваенных” творах беларускіх пісьменнікаў, расказалі пра гродзенскіх пісьменнікаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны — Васіля Быкава і Аляксея Карпюка.

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі нагадала: каб памятаць – трэба ведаць. І лепшай крыніцай гэтых ведаў з’яўляюцца кнігі. Творы, якія прагучалі, гэта толькі малая частка таго, што напісана пра вайну. Даведацца больш пра гераічнае мінулае беларускага народа вам дапаможа літаратура з фондаў нашай бібліятэкі. Наведвайце яе часцей! Чытайце самі і разам з намі!