“Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны”

Свая старонка ў кожнага асацыіруецца з чымсьці родным і запамінальным. Гэта тое месца, дзе чалавек  нарадзіўся, вырас і пражыў ўсё жыццё. З родным краем павязаны самыя цёплыя ўспаміны, вясёлыя гісторыі, радасныя падзеі. Радней і прыгажэй месца проста няма ва ўсім свеце. Для дзятлаўчан самым выдатным, любімым і прыгожым з’яўляецца горад Дзятлава. І хоць жыццё зусім непрадсказальнае і незразумелае, і невядома куды можа занесці, але родны горад застанецца ў памяці навечна. У раённай бібліятэцы  дзейнічае экспазіцыя “Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны”, якая ўключае 25 фотаздымкаў з гісторыі горада. Экспазіцыя размяшчаецца ў фае бібліятэкі. Бібліятэкары правялі зкскурсію “Горад старажытны, горад слаўны”.