“Феерверк любімых кніг”

Тыдзень дзіцячай кнігі ў  Раклевіцкай сельскай бібліятэцы —  цэнтры традыцыйнай культуры для юных чытачоў распачаўся кніжным хіт парадам “Феерверк любімых кніг”. У час кніжнага хіт параду хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з папулярнымі кнігамі, здзейснілі займальнае падарожжа па іх старонках, пазнаёміліся з серыяй неверагодных гісторый Юрыя Ватуціна, Юрыя Сітнікава і Ягора Крымава. Для дзяцей малодшага ўзросту прапанаваны кнігі Крысціны Стрэльнікавай, Валерыя  Кастручына, “Сказки лесных друзей”, “Сказки волшебного Сада”, Алан Милн “Винни — Пух”, “Русские сказки о животных” і іншыя.