«Есть память, которой не будет забвенья и слава, которой не будет конца»

5 мая ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшла гадзіна памяці  “Есть память, которой не будет забвенья, и слава, которой не будет конца”.  На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы Хвінявіцкага дзіцячага сада. Маленькія наведвальнікі разам з выхавацелямі даведаліся пра цяжкі лёс дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, пра піянераў-герояў, уважліва слухалі дакументальную аповесць Галіны Васілеўскай “Малюнак на снезе”.

Да ўвагі дзяцей і дарослых былі прадстаўлены кнігі “Ніколі не забудзем”, “Маленькие солдаты Великой Отечественной”. Дзеці са старэйшай групы пазнаёміліся з выставай кніг “Чытаем кнігі пра вайну”.