«Если вышел на дорогу, ты от скуки не зевай»

10 жніўня  Хвінявіцкая сельская бібліятэка-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця ў дзіцячым садку ладзіла  для дашкалят паэтычную гульню «Если вышел на дорогу, ты от скуки не зевай». Дзеці пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху, з дарожнымі знакамі, з пешаходным пераходам. Бібліятэкар прачытала для выхаванцаў артыкул “Правілы дарожнага руху”  з кнігі Валянціны Дынько “Дзе хаваецца небяспека, альбо слушныя гісторыі ад бабы Валі”. Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі, якія ім прапанавала бібліятэкар.