«Дзяцінства, апаленае вайной»

07.05. у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі адбылося чарговае мерапрыемства ў рамках фестывалю ваеннай кнігі «Дзяцінства, апаленае вайной». На  літаратурную гасцёўню былі запрошаны вучні 7-х класаў, іх класныя кіраўнікі і мясцовая паэтка Аблажэй Галіна Аляксандраўна. Вядучыя расказалі пра дзяцей вайны, дзяцей блакаднага Ленінграда, вучні зачыталі вершы, расказалі пра піянераў — герояў Зіну Партнову і Лёню Голікава. Галіна Аляксандраўна прачытала свае вершы на ваенную тэматыку. Таксама бібліятэкар прапанавала агляд літаратуры  ля кніжнай выставы «Перажытае — незабытае», якая папоўнілася новай паліцай «Дзеці вайны».