Дзятлаўскаму раёну – 75

Дзятлаўская зямля…  Яна непаўторная сваёй гісторыяй,  сваімі традыцыямі, народнай творчасцю,  памятнымі мясцінамі,  людзьмі цікавымі і таленавітымі. Гістарычны  экскурс  “Дзятлаўскаму  раёну – 75” прайшоў  у  Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы ў гонар 75-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Дзеці з вялікім задавальненнем пазнаёміліся з гісторыяй утварэння Дзятлаўскага раёна і яго таленавітымі жыхарамі.

Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка для сваіх карыстальнікаў прадставіла кніжную выставу “Зямля мая – любоў мая” на якой прадстаўлены матэрыялы аб утварэнні Дзятлаўскага раёна.