“Дзятлаўшчына: мая зямля, мая радзіма”

23 студзеня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры прайшла краязнаўчая гадзіна “Дзятлаўшчына: мая зямля, мая радзіма” да 80 – годдзя ўтварэння  Дзятлаўскага раёна. Мерапрыемства пачалося  з слоў П. Панчанкі:

Край мой любы! Ты прыходзіш да мяне
Як сон, хмаркаю праплываеш і птушкай
садзішся на ціхі клён, цёплым дажджом ападаеш.

Да ўвагі чытачоў прадстаўлена кніжная паліца “Любы сэрцу мілы край”.