«Дзверы ціха адчыні, кнігу ў госці запрасі»

Тыдзень дзіцячай кнігі — свята чытаючых хлопчыкаў і дзяўчынак, свята дзяцінства, свята для пісьменнікаў і бібліятэкараў. Свята дапытлівых дзяцей і дарослых, закаханых у кнігу, свята вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў, сустрэч з пісьменнікамі. Не засталася ў старонцы і Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання, у якой 24 сакавіка адбылося  адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі пад назвай “Дзверы ціха адчыні, кнігу ў госці запрасі”. Гэта свята прысвячалася кнізе, бо менавіта кніга суправаджае чалавека ўсё жыццё, па кнігах ён вучыцца, з кнігай адпачывае ў вольную хвіліну. У кожнага ёсць любімы пісьменнік і любімая кніга, якую хочацца чытаць і перачытваць, запомніць запаўшыя ў душу радкі. Дзеці расказалі пра свае любімыя кнігі, чыталі прыказкі і прымаўкі пра кнігу і чытанне, правялі гульню “Што любіць кніга”. “Ходзіць казка па зямлі” літаратурны сундучок сабраў аматараў казак. Дзеці адгадвалі загадкі пра літаратурных герояў, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны.