“Дзіцячыя кнігі-юбіляры 2018”

23 жніўня на літаратурны круіз “Дзіцячыя кнігі-юбіляры 2018” у Наваельнянскую гарпасялковую бібліятэку – цэнтр зносін і інфармацыі завіталі выхаванцы ДУА “Наваельнянскі яслі-сад” разам з выхавацелямі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з такімі цудоўнымі творамі, якія адзначаюць у гэтым годзе свой юбілей — “Стойкі алавяны салдацік”, “Пунсовенькая кветачка”, “Казка пра дурное мышанё”, “Ад двух да пяці”, “Нязнайка ў Сонечным горадзе”, “Вавёрчына гора”, “ Мароз, Чырвоны нос” і інш.