“Дзіцячае чытацкае журы: Кнігі 2013 года”

Праект “Дзіцячае чытацкае журы: Кнігі 2013 года” – адно з цікавых новаўвядзенняў у рабоце Наваельнянскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі.  У рамках праекта была створана кніжная выстава, якая дзейнічае на працягу года. Літаратура  на выставе абнаўляюцца штомесячна. Дзецям прадстаўляецца магчымасць выступіць у ролі журы: кожны месяц яны пакідаюць паметку стыкерам на кнізе, якая ім найлепш спадабалася. Самай цікавай адзначалася кніга, якая сабрала найбольшую колькасць стыкерам. Падводзячы вынікі за студзень-кастрычнік вызначыліся наступныя пераможцы: Бутэвіч А. “Прыгоды віруса Шкодзі”, Хадасевіч-Лісавая К. “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка”, Хвалей Я. “Прынцэса тусоўкі”, Трафимова Г.В. “Вот так слюни!”,  Квилория В. “Снежный борщ”, Востоков С. “Чёрный Алекс — няня специального назначения”, Масла А. “Пацучок Фэлік падарожнічае”.