“Дзень сям’і, любові і вернасці”

8 ліпеня ў нашай  краіне кожны год адзначаюць цудоўнае свята “Дзень сям’і, любові і вернасці”. У рамках гэтага свята ладзілася дабрачынная акцыя, якую арганізаваў храм Святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай г. Дзятлава, акцыя прайшла пад назвай “Беларусь супраць абортаў”. Дзятлаўская раённая бібліятэка далучылася да ўдзелу ў акцыі. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу ”За жыццё”. Да ўвагі ўдзельнікаў  была  прапанавана літаратура рознага напрамку і характару.