Дзень праваслаўнай кніг

Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка”. Яго мэта — яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга, далучэнне іх да сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, якія дапамагаюць развівацца духоўна. У гэтым годзе ўрачыстае мерапрыемства прымеркавана да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра — Хрысціцеля Русі.

Работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу падрыхтавалі літаратурна-гістарычную кампазіцыю “Владимир Красное Солнышко”. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыяпрэзентацыяй з выкарыстаннем відэаматэрыялаў. Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі пратаіярэй Мікалай Пінчук. Свяшчэннік расказаў аб духоўных каштоўнасцях, пажадаў усім, каб у жыцці кожнага было больш кніг для разума і душы. Мясцовая паэтка Вера Ігнатаўна Хрышчановіч расказала аб сваёй творчасці, Божай Благадаці ў жыцці яе самой і яе блізкіх, прачытала свае вершы поўныя любові да Бога. Удзельнікі і госці Дня праваслаўнай кнігі змаглі азнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Русь праваслаўная“ і выстаўкай-кірмаш “Свет праваслаўя”.