Дзень праваслаўнай кнігі

13 сакавіка, да Дня праваслаўнгай кнігі, у Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы — цэнтры экалагічнай культуры прайшла сустрэча з настаяцелем  Нагародавіцкай  царквы іярэем Іаанам Яровічам. Самае важнае ў жыцці кожнага чалавека — яго духоўнае выхаванне. Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыяй ў бібліятэцы. На мерапрыемства былі запрошаны мясцовая паэтка Вера Ігнатаўна Хрышчановіч, пеўчыя Нагародавіцкага храма і жыхары аграгарадка Гезгалы. Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся іярэй Іаан, які расказаў прысутным пра духоўнае выхаванне кожнага чалавека, самых вядомых духоўных настаўнікаў праваслаўя, Біблію. Увазе прысутных быў прапанаваны агляд праваслаўнай літаратуры.