Дзень памяці памерлых ад СНІДу

17 мая 2015 сусветная грамадскасць адзначыла Дзень памяці памерлых ад СНІДу. Бібліятэкары ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” падрыхтавалі да гэтай памятнай даты тэматычныя паліцы “Моладзь супраць СНІДу”, “СНІД – пагроза чалавецтву“, “СНІД – пагроза цывілізацыі” арганізавалі  разнастайныя мерапрыемствы: гадзіна карысных ведаў “Выбяры жыцце (Дзятлаўская ДБ), віктарына “Нашы веды пра СНІД” (Горкаўская ІСБ-к), адкрыты прагляд літаратуры “СНІД – не віна, а бяда” (Раготнаўская СБ), бібліяграфічны агляд літаратуры “Абарані  сябе  сам” (Гезгалаўская СБЦ), эстафета думак “Чалавек і яго парокі” (Жукоўшчынская СБЦ), гадзіна памяці “Горкія плады салодкага жыцця” (Дзятлаўская ЦБ).