Дзень Незалежнасці

3 ліпеня Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Святкаванне Дня Незалежнасці – гэта даніна павагі гераічнасці і стойкасці беларускага народа, героям Перамогі, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўзнімаў рэспубліку з руін, будаваў заводы, дамы, школы, хто выпускаў першую прадукцыю на прадпрыемствах. 
Да свята ў бібліятэках ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” будуць арганізаваны кніжныя выставы і масавыя мерапрыемствы: экскурс у гісторыю “У памяці пакаленняў” (Дзятлаўская ДБ),   гістарычная гадзіна “Страницы славы и бессмертия” (Дзятлаўская РБ), літаратурная вечарына  “Беларусь мая сінявокая” (Данілавіцкая СБ),  гістарычны ўрок “Табе — уся любоў мая, краіна” (Вензавецкая СБ), гістарычная гадзіна “Беларуссю маёй ганаруся” (Белагурнаўская СБ), краязнаўчае падарожжа “Мой край – часцінка Беларусі” (Хвінявіцкая СБЦ).