“Дзень добры, чароўнае лета”

18 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Праменьчык”. Гадзіна паэзіі прайшла пад назвай “Дзень добры, чароўнае лета”. Бібліятэкар Магера Святлана Уладзіміраўна пазнаёміла  ўдзельнікаў  з  творчасцю пісьменнікаў, якія пісалі менавіта пра цудоўную пару  лета. Гэтыя творы не толькі выклікаюць захапленне, але і прымушаюць задумацца. Удзельнікі мерапрыемства зачыталі вершы В.Жукоўскага,  М. Некрасава, А. Фета, С.Ясеніна.