“Дзень добры, беларуская кніга”

29 сакавіка ў Данілавіцкай сельскай бібліятэцы да Тыдня дзіцячай кнігі прайшла літаратурная вандроўка прысвечаная беларускай кнізе, пад назвай  “Пачытай са мной па-беларуску”. Удзельнікі мерапрыемства — дзеці 2-3 класаў пазнаёміліся з кніжнай паліцай  “Дзень добры, беларуская кніга”, на якой былі прадстаўлены навінкі беларускай літаратуры,  чыталі вершы, апавяданні, адгадвалі загадкі.