“Дзень аранжавага настроя”

Раённая бібліятэка сустрэла рабят падчас восеньскіх канікулаў вясёлым аранжавым настроем. Для дзяцей ладзілася гульнёвая праграма “Дзень аранжавага настроя”. Чаму аранжавы колер? Таму што – гэта колер весялосці, цеплыні, сяброўства і радасці.  Дзеці разгадвалі аранжавыя загадкі. Галоўным героем свята стаў апельсін, з дапамогай якога праводзіліся разнастайныя гульні і конкурсы: “Апельсінавае выпрабаванне”, “Бязважкі апельсін”, “Апельсінавая эстафета”, “Малюем аранжавы настрой”.