“Дзе схавалася сонейка”

25 кастрычніка  Дзятлаўская раённая бібліятэка арганізавала чарговую сустрэчу лялечнага тэатра “ЧытайКА” з маленькімі гледачамі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г.Дзятлава”. Увазе дашкольнікаў прапанавалі казачную фантазію “Дзе схавалася сонейка” па матывах казкі “Падушка для сонейка”. Перад дзецьмі выступілі Алёнушка, медзведзяня, зайчык, вожык, варона і сонейка. Дашкольнікі з цікавасцю паглядзелі спектакль, атрымаўшы шмат станоўчых эмоцый.