“Духоўныя кнігі – кнігі аб галоўным”

29 сакавіка ў Наваельнянскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры зносін і інфармацыі адбылася сустрэча  з настаяцелем храма г.п.Наваельня пратаіярэям Валерыям Мануйла, які расказаў дзецям аб важнасці праваслаўнай кнігі ў жыцці чалавека. Да  мерапрыемства работнікі бібліятэкі арганізавалі выставу-агляд праваслаўных кніг “Духоўныя кнігі – кнігі аб галоўным”.