«Дружим мы с букашкой, птичкой и ромашкой»

20 верасня Хвінявіцкая сельская бібліятэка-цэнтр фарміравання здаровага ладу жыцця наведалася ў госці да дашкалятаў у дзіцячы сад. Бібліятэкар прапанавала дзецям гадзіну вясёлага чытання «Дружим мы с букашкой, птичкой и ромашкой». Дзеці адправіліся ў падарожжа на паравозіку са станцыі “Рамонкавай”. На станцыі “Рамонкавая” яны пазнаёміліся з  гербарыям, даведаліся пра лекавыя расліны. На наступнай станцыі “Матылька” паслухалі казку Святланы Ярашэвіч “Як пчолка Маруська з чмялём Рыгорам пасябравала”. Далей дзіцячы паравозік адправіўся на станцыю “Буслянятка”. На гэтай станцыі з дапамогай кнігі Анатоля Клышкі “Чую, бачу, гавару” дзеці даведаліся пра хатніх і дзікіх птушак. Пасля знаёмства з птушкамі, паравозік  адправіўся на станцыю “Мядзведзіка”. Вось тут і было самае цікавае падарожжа. Па першае дзеці пазнаёміліся з жывёламі, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, далей кніга «В поисках динозавров» перанясла нас у дагістарычныя часы, калі жылі дыназаўры. Пасля знаёмства з дыназаўрамі, пачалася вясёлая гульня “Мышы водзяць карагод”.