“Дом, дзе жывуць кнігі”

23 студзеня першакласнікі ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа” завіталі ў Казлоўшчынскую гарпасялковую дзіцячую бібліятэку. Ім было прапанавана падарожжа па бібліятэцы “Дом, дзе жывуць кнігі”. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з кніжным царствам бібліятэкі, засяродзіла ўвагу  на “Правілах карыстання бібліятэкай”. Баба Яга, якая завітала ў бібліятэку, загадала загадкі, праверыла на ўважлівасць прачытанага, падаравала кожнаму наведвальніку “Памятку чытача”.