“Дом, дзе жывуць кнігі”

21 лютага аддзел абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі  ладзіў экскурсію “Дом, дзе жывуць кнігі” для 1 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава”.  Любоў да кнігі неабходна закладваць у душу дзіцяці з ранняга дзяцінства. Усім вядома, што чытанне пашырае кругагляд, адчыняе дзверы ў свет ведаў, вучыць культурна паводзіць сябе, прыгожа гаварыць. Запрасіўшы ў госці дзяцей, якім яшчэ толькі трэба будзе адкрыць для сябе займальны свет чытання, бібліятэкары пастараліся паказаць, наколькі цікавым, пазнавальным і вясёлым можа быць наведванне бібліятэкі і чытанне кніг.