“Добрым быть совсем-совсем не просто..!”

13 лістапада адзначаецца  Сусветны дзень дабрыні. Дабрыня — гэта міжнародная мова, якую людзі добра разумеюць ва ўсім свеце. Дабрыня — гэта зусім не слабасць, а чалавечая якасць, якая змяняе свет у лепшы бок.Тварыць добрыя справы неверагодна проста і мы здзяйсняем іх кожны дзень, самыя таго не заўважаючы: усміхнёмся, або дапаможам незнаёмаму чалавеку, абдымем блізкага чалавека ці бацькоў, накормім бяздомнага шчанюка і гэты спіс можна працягваць бясконца.

Адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, што працуе пры аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” для людзей з фізічнымі абмежаванымі магчымасцямі. Ладзілася акцыя дабрыні “Добрым быть совсем-совсем не просто..!”.З надыходам зімы з клопатам аб нашых сябрах-птушках для іх змайстравалі кармушкі. Удзельнікі акцыі прымацавалікармушкі на дрэве алеі каля ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” з мэтай карміць птушак напрацягу зімы, даведаліся аб гісторыі свята і падзяліліся сваімі добрымі ўчынкамі і думкамі аб тым, як можна падзяліцца сваёй дабрынёй.

от admin

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Беларуская моваEnglishРусский