«Добры дзень, кніга!»

Свята «Добры дзень, кніга!», да Дня бібліятэк, прайшло ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы 18 верасня. На яго запрашаліся актыўныя чытачы бібліятэкі, былыя работнікі бібліятэкі, чытаючыя сем’і і юныя чытачы. Запрасілі для таго, каб пагутарыць аб  значнасці чытання ў жыцці сучаснікаў, аддаць належнае Чалавеку, які чытае і падзякаваць тых, хто прысвяціў служэнню кнізе ўсё свядомае жыццё. Да гэтага  мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Кніга – скарбніца ведаў”, на ёй былі прадстаўлены кнігі па гісторыі кнігадрукавання, фотаздымкі былых работнікаў бібліятэкі, фотаздымкі значных мерапрыемстваў, альбомы. Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства была прадстаўлена і  выстава-экспазіцыя творчых работ “Из шкатулки собственных фантазий“.  Былі паказаны відэаролікі “Самыя прыгожыя бібліятэкі свету” і “Наша бібліятэка”. Гучалі запісы песен.