«Для мілых дам»

Свята 8 сакавіка — гэта  дзень вясны, жаночай прыгажосці, пяшчоты, душэўнай мудрасці і ўвагі да жанчыны.  У гэты дзень   надаюць павагу сваім каханым і блізкім жанчынам  ̶   жонкам, маці, сёстрам, дачушкам, сяброўкам і калегам па працы. Супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  5 сакавіка прынялі ўдзел у святочнай праграме «Для мілых дам» , якая праходзіла сумесна з аб’яданнем «Нам гады – не бяда» ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна». Святлана Магера і Лаура Кунюціце павіншавалі жанчын са святам, падрыхтавалі конкурсную праграму. У выкананні Васіля Шпігановіча прагучалі рускія народныя песні.