“Давайце  ганарыцца, што мы — Беларусы!”

3  студзеня ў Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы – цэнтры  экалагічнай  культуры  прайшла  патрыятычная  гадзіна “Давайце  ганарыцца, што мы — Беларусы!”, прымеркаваная  да  100-годдзя заснавання  Беларускай  Савецкай  Сацыялістычнай  Рэспублікі.

На  мерапрыемства  былі  запрошаны выхаванцы аздараўленчага  лагера “Зімовы гарадок” ДУА “Гезгалаўская сярэдняя школа”. Прысутныя  пазнаёміліся з гістарычнымі звесткамі  стварэння  БССР. У  ходзе  мерапрыемства вучні чыталі  вершы   пра  Беларусь і ў выкананні Шыкуць Ксеніі і Жамайтук Анастасіі  прагучалі  песні “Беларусь мая”, “Матуля Беларусь” і “Краіна мая — Беларусь”.

БССР  стала  асновай  сённяшняй  беларускай  дзяржаўнасці. 100 гадоў БССР — гэта  100 гадоў адкрыццяў, дасягненняў, развіцця. Дзякуючы сваім намаганням  народ Беларусі заклаў аснову для нашай сённяшняй радзімы — Рэспублікі Беларусь.