Датуль завёмся мы народам, пакуль шануем карані

Жукоўшчына – край непаўторны і ўнікальны. Тут пакінулі свой след многія славутыя людзі. У бібліятэцы створаны літаратурны пакой, дзе сабраны матэрыял пра слынных землякоў. Сабраны матэрыял шырока папулярызуецца сярод чытачоў рознага ўзросту праз змястоўныя кніжныя выставы, выставы персааналіі і  мерапрыемствы, якія праводзяцца ў літаратурным пакоі бібліятэкі. У гэтым накірунку ў бібліятэцы 7 верасня прайшоў краязнаўчы ўрок “Датуль завёмся мы народам, пакуль шануем карані“. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні  ДУА “Вучэбна–педагагічны комплекс Жукоўшчынскі дзіцячы сад – базавая школа”. Гаворка ішла пра знакамітых людзей жукоўшчынскага краю: І.С.Дварчаніна, П.Граніта, Г.Праменя, В.Струменя, А. Двараніна.