23 лістапада аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ ладзіў Дзень адчыненых дзвярэй “Библиотека — открытый мир идейˮ. У рамках Дня ладзілася літаратурная сустрэча “Дакрануцца да талентуˮ, на якую завіталі паэтка і пісьменніца Абрамчык Алена Рыгораўна і Лакіза Раіса Уладзіміраўна. Падчас сустрэчы свае новыя чуллівыя вершы зачыталі Алена Рыгораўна і Раіса Уладзіміраўна, расказалі аб сваіх насычаных цікавымі падзеямі жыццёвых шляхах. Алена Рыгораўна прэзентавала альбом “Вабяць родныя прасторыˮ, які стварылі сумесна з мастаком Іванам Козелам: жывапіс Івана Козела, вершы Алены Абрамчык, кнігу “Дарогамі Дзятлаўшчыныˮ, у якой сабраны артыкулы, напісаныя ў 2020-2022 гадах, даследаванні, знаходкі і адкрыцці, прысвечаныя Дзятлаўшчыне, яе людзям, гісторыі, падзеям, а таксама аўтарская экскурсія Алены Абрамчык “Дарогамі Дзятлаўшчыныˮ, абароненая ў Нацыянальным турыстычным агенстве РБ і зборнік лірычных вершаў на рускай мове “От осени до весныˮ. Раіса Уладзіміраўна яшчэ нідзе не друкавалася, але мае мэту надрукаваць зборнік лірычных вершаў, на якія яе натхняе рамантычная натура і неабыякавасць да ўсяго, што адбываецца навокал, душэўная дабрыня і сціпласць. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі і супрацоўнікі Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” і ўдзельнікі клуба “Нам гады не бядаˮ Аддзялення дзённага знаходжання грамадзян сталага ўзросту. Да ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства была прапанавана літаратурна-краязнаўчая выстава “Пісьменнік пачынаецца з Радзімыˮ па творчасці пісьменнікаў і паэтаў Дзятлаўшчыны. Госці былі задаволены сустрэчай з талентамі, а некаторыя пад вялікім ураджаннем абяцалі на наступнай сустрэчы зачытаць свае вершы. У рамках Дня адчыненых дзвярэй ажыццяўлялася бясплатная юрыдычная кансультацыя загадчыцай Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі Перажок Эдзітай Аляксандраўнай. Бібліёграф аддзела пазнаёміла з сайтам і паслугах бібліятэкі, Дошкай інфармацыі і інфармацыйна-прававым цэнтрам. Наведвальнікі атрымалі рэкламныя буклеты Сайт ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэкаˮ – даведнік па сайце.