Cустрэча з пісьменніцай, журналісткай і публіцыстам Ірынай Шатыронак

27 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прайшла сустрэча з пісьменніцай, журналісткай і публіцыстам Ірынай Шатыронак. Пісьменніца жыве і працуе ў Гродна, публікуецца ў часопісах “Нёман”, “Беларуская думка”. Яна з’яўляецца аўтарам такіх кніг, як “Няшкольныя аповесці”, “Стары надворак”, “Лазневыя мадонны”, “Пярэстыя аповесці пра каханне” і інш. Ірына Шатыронак з’яўляецца лаўрэатам прэміі конкурсу імя  А.Дубко Гродзенскага аблвыканкама ў намінацыі  “Пісьменнік года” за 2011 г. Пісьменніца ўпершыню сустрэлася з дзятлаўскімі чытачамі. Яе кнігі карыстаюцца папулярнасцю ў бібліятэцы, асабліва сярод жанчын.  Кнігі пісьменніцы напісаныя ў традыцыях рускай прозы, і, тым не меней, вельмі сугучныя цяперашняму часу.