Cустрэча пісьменнікаў Дзятлаўшчыны і Гродзеншчыны

19 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча пісьменнікаў Дзятлаўшчыны і Гродзеншчыны. У госці завіталі Аляксей Пяткевіч, Сяргей Чыгрын, Валянцін Дубатоўка, Сяргей Астравец, Юрка Голуб, Рыгор Бялячыц. Мясцовыя пісьменнікі Леанарда Юргілевіч, Вера Хрышчановіч і Георгій Шундрык выступілі перад прысутнымі: чыталі свае вершы, апавяданні. Дзятлаўчане мелі цудоўную магчымасць паслухаць мастацкае слова, пабачыць сяброў, пазнаёміцца з новымі творамі пісьменнікаў.