«Чытаем разам»

         28 ліпеня ў рамках летней пляцоўкі аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бюібліятэкі ладзіў дзень сямейнага чытання пад назвай «Чытаем разам». Да ўвагі гасцей пляцоўкі была прапанавана фотавыстава «Нет счастливее меня – ведь читает вся семья». Так сама на выстаўцы – прапанове «Семейному чтению – ваше предпочтение»  знайшла сваё месца літаратура для сямейнага чытання, якая магла зацікавіць чытачоў рознага ўзросту. Напярэдадні выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў аформлены вугалок выбаршчыка.  На працягу часу прайшла літаратутна – гульнёвая праграма «Дружная семейка с книжкой на скамейке», у рамках якой прайшла цікавая вясёлая сямейная віктарына. Удзельнікі разгадвалі гульнёвае заданне «Литературные родственники», у якім у назвы вядомых выданняў трэба было ўставіць назвы члена сям’і. Весялосці дадаў блок жартоўных пытанняў. Час праляцеў весела і цікава.